4 траўня 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: «Што за лухта?»

32
Аляксандр Глеб: «Што за лухта?»

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб пракаментаваў вынікі беларускіх клубаў у еўракубках.

- Як вам еўракубкавы тыдзень у выкананні беларускіх клубаў?

- Калі шчыра, я вельмі здзіўлены. Рэальна ў шоку. Перажываю праз тое, што адбылося. Што за лухта?.. Цяжка ўсё гэта... Блін, вядома, перажываю. Хай «Шахцёр», «Менск» і «Дынама» - нашы спаборнікі па чэмпіянаце. Няхай, але ў еўракубках я хварэю за гэтыя каманды. Мне хочацца масавага пераходу ў наступную стадыю. Мы ж усе краіну прадстаўляем... А тут... Ведаеш, паглядзім. Спадзяюся, на выездзе мы больш удала згуляем.

- Кажуць, у Карагандзе поле дрэннае.

- Ведаю. Але што зробіш? У сітуацыі, якая склалася, трэба праявіць усе свае лепшыя якасці, аддацца на полі цалкам. У любым выпадку нам адступаць няма куды. Калі мы ні разу не забьем у Карагандзе... А каму яшчэ забіваць? Калі мы такую каманду не абыграем, значыць, сапраўды не вартыя пераходу... - перадае словы Глеба карэспандэнт Goals.by.

Нагадаем, футбалісты барысаўскага БАТЭ няўдала правялі першы матч 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з Карагандзінскім «Шахцёрам». На полі барысаўскага гарадскога стадыёна гаспадары саступілі двухразовым чэмпіёнам Казахстана з мінімальным лікам 0:1.

Футбалісты менскага «Дынама» таксама няўдала правялі першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда розыгрышу Лігі Еўропы. Менчукі прайгралі харвацкаму клубу «Лакаматыва» з Заграба з лікам 1:2.

Фота: pressball.by

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках