9 траўня 2024, Чацвер, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помста за пратэсты

12
Помста за пратэсты

На Мікалая Чарнавуса склалі два пратаколы за мітынгі прадпрымальнікаў.

На баранавіцкага прадпрымальніка і грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса склалі два пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння, піша ПЦ «Вясна».

Іх уручыў на працоўным месцы Мікалаю Чарнавусу маёр міліцыі Зміцер Мізгер. Чарнавуса вінавацяць у парушэнні ч.3 арт.23.34 (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) падчас мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня. Першы мітынг праходзіў на Кааператыўным рынку, другі - каля будынка падатковай інспекцыі. Мікалай трымаў у руках плакаты: «Мы хочам працаваць» і «Нам не патрэбны такі Мытны саюз».

Нагадаем, што на мінулым тыдні Чарнавуса выклікалі ў Баранавіцкі ГАУС. Там ён вымушаны быў напісаць тлумачальную. Яму сказалі, што выклічуць паўторна. Але пасля таго, як пагаварылі там з дырэктарам каапрынку і начальнікам падатковай, неабходнасць у паўторным выкліку адпала, а былі складзеныя 2 пратаколы.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках