20 траўня 2024, панядзелак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татальнае ўшчыльненне Уручча (Дакумент)

27
Татальнае ўшчыльненне Уручча (Дакумент)

Менгарвыканкам збіраецца ўшчыльніць мікрараён Уручча-2 шасцю вышыннымі дамамі.

Нягледзячы на дасягнутае ў мінулым годзе кампраміснае рашэнне аб адмене будаўніцтва двух дамоў з шасці, сёння гарадскія ўлады заяўляюць, што ўсе раней запланаваныя дамы будуць пабудаваныя. Такое паведамленне змяшчаецца ў лісце за подпісам намесніка старшыні Менгарвыканкама Андрэя Галя.

«Акрамя трох жылых дамоў, якія будуюцца, плануецца будаўніцтва жылых дамоў №19 па г\п, №20 па г\п, №21 па г\п па вул. Шугаева плошчай 20,1 тыс. кв.м. На працягу 2012-2013 гадоў разглядалася пытанне падбору іншых зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў для ЖБВК «Першамайскі-1» і ЖБВК «Першамайскі-2» або іх рэфармавання.

Аднак, з улікам дэфіцыту вольных зямельных участкаў, раней распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыяй, адсутнасцю магчымасці пераразмеркавання грамадзян у іншыя ЖБВК прынятыя рашэнні Менгарвыканкама аб дазволе будаўніцтва», - гаворыцца ў лісце ад 16 ліпеня 2013 года.

Мясцовыя жыхары ўжо выказалі свой пратэст супраць рашэння Менгарвыканкама.

«У дадзеным выпадку Менгарвыканкам свядома ідзе на эскалацыю сацыяльнага напружання ў раёне, парушаючы кампраміснае рашэнне гадавой даўнасці. Гэты факт моцна абурыў жыхароў Уручча, якія гатовыя зноў станавіцца на абарону сваіх правоў і інтарэсаў», - сказаў Дзяніс Кобрусеў, актывіст грамадскай арганізацыі «Еўраперспектыва».

Нагадаем, мінулым летам жыхары Уручча схвоснуліся ў няроўнай барацьбе з байцамі менскага спецназа. З плакатамі ў руках людзі выходзілі на абарону невялікага сквера, дзе АМАП збіраўся ўзвесці два дамы для сваіх супрацоўнікаў. Перамога апынулася на баку апошніх: нягледзячы на пратэсты, будоўля на скрыжаванні вуліц Шугаева і Русіянава ўсё-ткі пачалася. Тады, спрабуючы хоць неяк патушыць горадабудаўнічы канфлікт, Мікалай Ладуцька паабяцаў выключыць з плана забудовы Уручча яшчэ два дамы, якімі таксама хацелі «нагрузіць» мікрараён: дом кампаніі «Белсплаў» і ЖБВК «Першамайскі-1».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках