18 траўня 2024, Субота, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Глыбокага вывесілі партрэты алкаголікаў на «дошку ганьбы»

51

У горадзе Глыбокае чыноўнікі знайшлі «арыгінальны» спосаб барацьбы з лайдакамі, п'яніцамі і дэбашырамі.

Фотаздымкі мясцовых жыхароў, раней судзімых, якія злоўжываюць алкаголем, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў і вядуць антыграмадскі лад жыцця, вісяць на «дошцы ганьбы» побач з будынкам Глыбоцкага аддзялення міліцыі.

Аўтары ідэі - адміністрацыйная камісія і камісія паводле справаў непаўналетніх Глыбоцкага райвыканкама - упэўненыя: «У грамадстве не месца лайдакам, дэбашырам і п'яніцам», піша «Салiдарнасць».

Мясцовыя жыхары кажуць, што здаралася, партрэты на «дошцы ганьбы» зафарбоўвалі, але чыноўнікі вярталі іх на ранейшае месца.

Раней падобныя метады барацьбы з алкаголікамі ўжываліся ў горадзе Старыя Дарогі Менскай вобласці. Міліцыянты як сапраўдныя папарацы фатаграфавалі п'яных мясцовых жыхароў, а потым вывешвалі здымкі на «дошкі цвярозасці».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках