17 траўня 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка збіраецца ў Іран?

42
Лукашэнка збіраецца ў Іран?

Беларускі правіцель можа паехаць у Тэгеран на інаўгурацыю новага прэзідэнта Ірана.

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе «Радыё Свабода».

30 ліпеня іранскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што 13 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама пяць спікераў парламентаў і шэсць кіраўнікоў МЗС пацвердзілі намер прысутнічаць на інаўгурацыі новага прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані. Яна прызначаная на 4 жніўня.

Ужо вядома, што на цырымоніі інаўгурацыі будуць прысутнічаць прэзідэнты Арменіі, Казахстана, Таджыкістана і Туркменістана.

Хасан Раўхані перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 чэрвеня гэтага года, набраўшы ўжо ў першым туры больш за палову галасоў.

Амаль год таму міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прадстаўляў афіцыйны Менск у Тэгеране на саміце руху недалучэння, куды быў запрошаны Лукашэнка.

Удзельнікі саміту падтрымалі тады права Ірана на ядзерную энергетыку. Выніковая дэкларацыя гэтага саміту была прынятая праз дзень пасля таго, як Міжнароднае агенцтва атамнай энергетыкі абвінаваціла Іран у блакаванні доступу міжнародных інспектараў да ядзернага аб'екту ў горадзе Парчын, дзе, як падазравалася, Тэгеран можа ствараць ядзерныя боегалоўкі.

Заходнія краіны мяркуюць, што багаты нафтай і прыродным газам Іран не мае патрэбы ў атамных электрастанцыях, а яго ядзерная праграма выкарыстоўваецца для распрацоўкі ўзбраенняў. Тэгеран гэтыя абвінавачванні адмаўляе.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках