Каля беларускай мяжы знайшлі афшорныя зоны
68- 31.07.2013, 11:54
- 53,310
Беларусь завозіць у Расею малака больш, чым вырабляе.
Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка занепакоены характарыстыкамі некаторай прадукцыі, якая паступае ў Расею з краін МС.
«Усе ідуць у Мытны саюз, каб атрымаць наш велізарны рынак. Сёння мы бачым уздоўж беларускай мяжы афшорныя зоны, куды скідаюцца ўсе неліквіды. І раптам яны ператвараюцца ў афшорных зонах у беларускую прадукцыю, як тавар Беларусі. Сёння да нас Беларусь завозіць малака больш, чым яна вырабляе», - заявіў Анішчанка на сустрэчы з бізнес-амбудсменам Барысам Цітовым у сераду.
Таксама ён звярнуў увагу на завоз у Расею кітайскай прадукцыі з маркіроўкай «Зроблена ў Казахстане».
«Сёння з Казахстана агульны баланс кітайскай прадукцыі паменшыўся. Але калі прааналізаваць баланс агульны казахскай і кітайскай прадукцыі, то ён нават павялічыўся. Я падазраю, што з Кітая ўжо паступае прадукцыя з казахстанскай маркіроўкай. І тут трэба зразумець, які механізм мы выставім, інакш мы рызыкуем страціць сваё», - дадаў ён.