26 красавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анішчанка абвінаваціў Беларусь у кантрабандзе

16
Анішчанка абвінаваціў Беларусь у кантрабандзе

Галоўны санітарны ўрач Расеі прад'явіў прэтэнзіі Беларусі ў незаконных пастаўках грузінскіх вінаў.

Аб гэтым ён сёння заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Мир».

Беларусь, па словах Генадзя Анішчанкі, «больш усіх хуліганіць» у незаконных пастаўках прадуктаў з Грузіі на расійскі рынак.

«Завозячы на сваю тэрыторыю, яны рэтранслююць не толькі мінеральную ваду, але і віно. Мы пакуль церпім гэта. Увесь перыяд, пакуль дзейнічала забарона, на Драгаміраўскім рынку ў Маскве прадавалі гэта ўсё, мы пра гэта ведалі. Гэта ўсё дробная мітусня», - заявіў чыноўнік.

Нагадаем, забарона на пастаўкі ў Расею вінаў з Малдовы і Грузіі дзейнічае з 27 сакавіка 2006 года ў сувязі з нібыта выяўленымі парушэннямі санітарных нормаў. Паводле звестак галоўнага санітарнага ўрача Расеі, у грузінскіх і малдаўскіх вінах былі выяўленыя цяжкія металы і пестыцыды.

Улады Грузіі называлі забарону паставак «палітычным рашэннем» і звязалі яе з пагаршэннем адносін паміж дзвюма краінамі.

Разам з тым, Генадзь Анішчанка не выключыў адмены забароны на пастаўкі грузінскіх прадуктаў у найбліжэйшай будучыні. Некалькі дзён таму ў Грузію прыбылі шэсць спецыялістаў Расспажыўнагляду з мэтай вывучэння пытання аб магчымым вяртанні мясцовых вінаў і мінеральных вод на расейскі рынак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках