19 траўня 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская выведка і Эдвард Сноўдэн

14
Расейская выведка і Эдвард Сноўдэн

За старанна спланаванай кампаніяй па выкарыстанні сітуацыі са Сноўдэнам для падагравання антыамерыканскіх настрояў у Расеі стаіць расейская Служба знешняй выведкі.

Пра гэта перадае карэспандэнт The Washington Times Біл Гертц.

У апошнія дні дзяржаўныя расейскія СМІ актыўна прасоўваюць размешчаную на сайце Белага дома петыцыю, якая заклікае Барака Абаму памілаваць Сноўдэна. Па меркаванні амерыканскіх службовых асоб, гэта не што іншае, як варожыя дзеянні расейскага ўрада ў адносінах да Злучаных Штатаў, гаворыцца ў артыкуле.

Па амерыканскіх дадзеных, ніткі змовы вядуць да Мікалая Старыкава, аднаго з галоўных праціўнікаў ЗША ў расейскай грамадскай прасторы са сувязямі ў выведвальных колах, паведамляе журналіст.

Сам Старыкаў напісаў аўтару артыкула электронны ліст, у якім адмаўляе сваю сувязь з расейскімі спецслужбамі, але кажа, што ўсцешаны падобнай цікавасцю з боку амерыканскай выведкі.

Гертц таксама аналізуе магчымую сувязь справы Сноўдэна з няўдалым запускам расейскай ракеты-носьбіта «Пратон-М».

Аўтар нагадвае, што ракета-носьбіт «Пратон-М», якая 2 ліпеня стартавала з касмадрома «Байканур», выбухнула на 16-й секундзе палёту з-за «аварыйнага адключэння рухавікоў».

Прычыны адключэння рухавікоў не называюцца, аднак раней кіраўнік Расейскага касмічнага агенцтва Уладзімір Папоўкін не выключаў версію сабатажу.

«Не хочацца нікога абвінавачваць, - заявіў кіраўнік «Раскосмаса» ў студзені 2012 года. - Але сёння ёсць вельмі магутныя сродкі ўздзеяння на касмічныя апараты, магчымасці прымянення якіх нельга выключаць».

Расейскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін паабяцаў выявіць і строга пакараць вінаватых у аварыі. Ён таксама паабяцаў, што будуць зробленыя самыя суровыя высновы, «і яны будуць звязаныя не толькі з пошукам вінаватага ці вінаватых, яны будуць закранаць шэраг больш складаных праблем».

Невядома, ці стаў няўдалы пуск вынікам высокатэхнічнай кібератакі, аднак у 2011 годзе начальнік Кібернетычнага камандавання ЗША Кіт Александэр прыводзіў у якасці прыкладу такіх аперацый катастрофу на расейскай Саяна-Шушанскай ГЭС.

Як бы там ні было, пры выбуху «Пратона-М» былі знішчаныя 3 спадарожніка «Гланас», агульным коштам 200 млн даляраў, неабходных у тым ліку для навядзення ядзерных боегаловак, піша Гертц.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках