9 траўня 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны менчук расстраляў суседа

37
П'яны менчук расстраляў суседа

Мужчына з балкона адкрыў агонь па суседу. Той памёр на месцы.

Упраўленнем Следчага камітэта па Менску распачатая крымінальная справа па факце забойства, здзейсненага пры абцяжваючых абставінах.

«Устаноўлена, што адзін з жыхароў Менска 1961 года нараджэння, знаходзячыся на балконе сваёй кватэры, стрэліў з гладкаствольнай стрэльбы ў суседа па пад'ездзе 1980 года нараджэння. Пацярпелы знаходзіўся на вуліцы, ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі.

«Праведзенымі першапачатковымі следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што падазраваны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Матывы здзяйснення злачынства высвятляюцца», - адзначылі ў камітэце.

«Падчас агляду месца здарэння выяўленыя і канфіскаваныя прадметы, якія маюць доказнае значэнне па справе, у тым ліку і прылада здзяйснення злачынства. Грамадзянін, які страляў, затрыманы па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікамі атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Менгарвыканкама», - праінфармавалі ў аддзеле.

Следчыя працягваюць працу, накіраваную на ўстанаўленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося, падкрэслілі ў СК.

Нагадаем, за апошнія дні выпадкі падобных хуліганскіх выхадак пачасціліся. Так, 22 чэрвеня ў Менску 29-гадовы раней судзімы непрацуючы менчук адкрыў стральбу па людзях на прыпынку. Інцыдэнт адбыўся каля станцыі метро «Партызанская», мужчына страляў з машыны. У выніку тры чалавекі былі шпіталізаваныя.

У Пінску 23 чэрвеня на аўтамабільнай стаянцы невядомы мужчына двойчы стрэліў з абрэза паляўнічай стрэльбы. Хуліган мэтанакіравана страляў у людзей.

5 ліпеня стала вядома, што ў Гродна пенсіянер стрэліў з вінтоўкі ў жанчыну, якая выбівала на вуліцы дыван.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках