1 траўня 2024, Серада, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: «Уралкалій» не мог бясконца трываць «развод» БКК

37
Андрэй Суздальцаў: «Уралкалій» не мог бясконца трываць «развод» БКК

Распад найбуйнейшага сусветнага калійнага картэля паказаў, што эканамічная інтэграцыя Беларусі і Расеі немагчымая.

Так палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў сайту charter97.org спыненне «Уралкаліем» экспарту праз Беларускую калійную кампанію (БКК).

«У гэтым існуе, перш за ўсё, аспект, звязаны з эканамічнай інтэграцыяй. У нейкай ступені БКК была адным з нешматлікіх прыкладаў беларуска-расейскай эканамічнай інтэграцыі. І, вядома, распад гэтай кампаніі з'яўляецца моцным ударам па канцэпцыі таго, што Беларусь і Расея могуць эканамічна інтэгравацца. На самой справе, яны гэтага зрабіць не могуць, таму што ў нашых дзяржаў розныя эканамічныя сістэмы», - лічыць эксперт.

Палітолаг падкрэсліў, што рашэнне «Уралкалію» аб спыненні працы з беларускім бокам з'яўляецца стратэгічным, таму што беларускія партнёры недзеяздольныя, дамоўленасці не выконваюцца, а ўсё кантралюецца адным чалавекам - Лукашэнкам.

«Зразумела, што ў такіх умовах працаваць было больш немагчыма. Гэта вельмі прымітыўны сярэднявечны менеджмент, на чале якога стаіць мэта - у што бы то ні стала падмануць і «развесці» партнёра, што і было зроблена. «Уралкалій» выдатна пралічыў усе рызыкі і свядома пайшоў на велізарныя страты і зніжэнне капіталізацыі, каб адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларусамі. Гэта вельмі непрыемны факт», - адзначыў Андрэй Суздальцаў.

Ён перакананы, што сітуацыя з выхадам «Уралкалію» з БКК з'яўляецца мадэльнай.

«Гэта не нейкія дурні, якія ўзялі і адмовіліся ад супрацоўніцтва. Не, гэтым хлопцам надакучыў пастаянны беларускі «развод», у якім Лукашэнка з'яўляецца проста вяршыняй гэтай піраміды. Для Беларусі гэта сур'ёзная іміджавая і палітычная страта. І ўся гэтая сітуацыя, безумоўна, паставіла пад пагрозу развіццё менавіта эканамічнай інтэграцыі і, асабліва, паставіла пад пагрозу выкананне тых пяці праектаў, пра якія так шмат кажуць», - сказаў на заканчэнне эксперт.

Нагадаем, савет дырэктараў «Уралкалію» вырашыў спыніць экспартныя продажы праз Беларускую калійную кампанію.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках