1 траўня 2024, Серада, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Уручча мітынгавалі супраць ушчыльнення

8

31 ліпеня ў менскім мікрараёне «Уручча-2» прайшоў чарговы мітынг мясцовых жыхароў.

У ім прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Людзі трымалі ў руках плакаты з патрабаваннем спыніць ушчыльненне мікрараёна.

Асноўная мэта акцыі была ў зборы подпісаў за асабісты прыём кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы. На сённяшні момант сабрана каля 300 подпісаў.

Жыхароў «Уручча-2» прыехалі падтрымаць і прадстаўнікі іншых ініцыятыўных груп Першамайскага раёна: з «Усходу-2», «Ваеннага гарадка», вуліцы Калініна.

За сустрэчай назіралі супрацоўнікі міліцыі на чале з намеснікам начальніка Першамайскага РУУС. Яны не ўмешваліся ў тое, што адбывалася.

«Наша задача - каб голас мясцовых жыхароў быў пачуты. Пасля сходу тыдзень таму па ўказанні адміністрацыі прэзідэнта будаўнічыя работы былі замарожаныя на два тыдні да разгляду. Але трэба, каб прадстаўнікі мясцовых жыхароў наўпрост змаглі распавесці пра праблему, данесці сваю пазіцыю. Інакш рашэнні будуць прымацца са слоў чыноўнікаў. Пазітыўны і той факт, што прыехалі прадстаўнікі ініцыятыўных груп з іншых мікрараёнаў. Аб'яднанне - гэта заўсёды ўзмацненне ўплыву і гарантыя пазітыўнага выніку», - пракаментаваў акцыю актывіст арганізацыі «Еўраперспектыва» Дзяніс Кобрусеў.

Нагадаем, мінулым летам жыхары Уручча схвоснуліся ў няроўнай барацьбе з байцамі менскага спецназа. З плакатамі ў руках людзі выходзілі на абарону невялікага сквера, дзе АМАП збіраўся ўзвесці два дамы для сваіх супрацоўнікаў. Перамога апынулася на баку апошніх: нягледзячы на пратэсты, будоўля на скрыжаванні вуліц Шугаева і Русіянава ўсё-ткі пачалася. Тады, спрабуючы хоць неяк патушыць горадабудаўнічы канфлікт, Мікалай Ладуцька паабяцаў выключыць з плана забудовы Уручча яшчэ два дамы, якімі таксама хацелі «нагрузіць» мікрараён: дом кампаніі «Белсплаў» і ЖБВК «Першамайскі-1». У гэтым годзе стала вядома, што свайго слова чыноўнік не стрымаў.

Жители Уручья митинговали против уплотнения
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках