2 траўня 2024, Чацвер, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк Беларусі ўклаўся ў кітайскія пазыкі

8
Нацбанк Беларусі ўклаўся ў кітайскія пазыкі

Нацыянальны банк у ліпені пачаў інвеставаць сродкі ў кітайскія аблігацыі.

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе рэгулятара.

ЦБ размясціў юаневыя рэзервы ў аблігацыі на міжбанкаўскім рынку КНР. Кітайскую валюту рэгулятар купіў на «Беларускай валютна-фондавай біржы». Юані паступаюць у краіну ў выніку аплаты Кітаем беларускага экспарту. Беларусь магла б аплачваць юанямі кітайскія крэдыты, аднак усе пазыкі намінаваныя ў далярах, піша Lenta.ru.

На міжбанкаўскім рынку КНР гандлююцца як урадавыя бонды, так і карпаратыўныя аблігацыі, у тым ліку каштоўныя паперы, забяспечаныя рознымі актывамі. Кітай адкрыў рынак для замежнікаў у 2011 годзе, доступ да яго атрымалі больш за 200 інстытуцыйных інвестараў.

Першапачаткова інвестары маглі свабодна гандляваць на рынку, але ў ліпені гэтага года Пекін вырашыў зрабіць больш жорсткім кантроль за абарачэннем пазыковых інструментаў. У прыватнасці, інвестарам прыйдзецца рэгістраваць здзелкі праз Нацыянальны цэнтр міжбанкаўскага фандавання. Аб'ём рынку бондаў ацэньваецца ў 3,8 трыльёна даляраў.

Беларусь і Кітай абвясцілі пра стратэгічнае партнёрства ў 2005 годзе. Да вясны 2012 года аб'ём крэдытнай лініі, адкрытай Пекінам Менску, перавысіў 16 мільярдаў даляраў.

У ліпені гэтага года КНР і Беларусь падпісалі шэраг кантрактаў аб супрацоўніцтве на агульную суму ў 1,5 мільярда даляраў. Пры гэтым Пекін выдае Менску толькі «звязаныя» крэдыты; у прыватнасці, Кітай дае сродкі для куплі сваіх жа тавараў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках