1 траўня 2024, Серада, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія ўлады адключаць фантаны ў дзень ПДВ

56
Гомельскія ўлады адключаць фантаны ў дзень ПДВ

Заўтра ў Гомелі запланаваныя прафілактычныя адключэнні фантанаў.

Па дзіўным збегу абставінаў, гарадскія фантаны не будуць працаваць менавіта ў Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Збянтэжаныя байцы вымушаныя шукаць іншыя месцы для здзяйснення традыцыйнага святочнага рытуалу, піша onliner.by.

У аддзеле ідэалогіі гарвыканкама паведамілі, што правядзенне дня цвярозасці на заўтра пакуль не плануецца. Па крайняй меры, на дадзены момант такіх распараджэнняў не было. Аднак цэнтральныя фантаны адключаць. Характэрна, што ў Дзень Ваенна-марскога флоту фантаны працавалі. Але і ныраць у іх ніхто не спрабаваў.

На прадпрыемстве «Гомельводаканал» удакладнілі, што фантан каля цырка зачыніцца ў гэты дзень на чыстку. На фантане побач з плошчай Леніна праводзіцца планавы рамонт.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, як звычайна 2 жніўня, будуць несці службу па ўзмоцненым варыянце.

Пра іншыя святочныя мерапрыемствы і тэматычныя забаўкі, акрамя адключэння фантанаў і міліцэйскага ўзмацнення, нічога не распавялі ні ў гарвыканкаме, ні ў ваенных камісарыятах.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках