1 траўня 2024, Серада, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск едзе Махінда

47
У Менск едзе Махінда

25 жніўня ў Беларусь прыляціць прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапаксы.

Ён будзе знаходзіцца ў краіне на працягу трох дзён, паведамляе прэс-служба МЗС.

Пытанні падрыхтоўкі візіту абмеркавалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў і амбасадар Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка ў Расеі і Беларусі па сумяшчальніцтву Удаянгу Віратунгу.

«Стораны адзначылі, што гэты візіт стане каталізатарам развіцця двустаронніх стасункаў як у палітычнай, так і гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай абласцях», - гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі.

Адзначым, што ў Шры-Ланцы амаль 30 гадоў ішла грамадзянская вайна паміж урадам і сепаратысцкай партызанскай арганізацыяй «Тыгры вызвалення Таміл-Ілама». Пасля мноства няўдач і некалькіх перамір'яў урадавыя сілы здолелі атрымаць перамогу над праціўнікам. Асноўныя сілы тамільскіх сепаратыстаў былі акружаныя і ліквідаваныя ў 2009 годзе.

Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі незалежнасці Таміл-Ілама і цэнтральнымі ўладамі краіны працягваецца да гэтага часу. У Шры-Ланцы ёсць палітвязні. Праваабаронцы заяўляюць пра ўжыванне катаванняў у дачыненні да апанентаў уладаў.

Міжнародная група па правах чалавека ў сваім дакладзе кажа пра больш, чым 70 выпадкаў ужывання гвалту да людзей, якія былі затрыманыя ў сувязі з іх магчымым дачыненнем да «тыграў».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках