16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неліквіды БелАЗа распрадаюць ў крэдыт

10
Неліквіды БелАЗа распрадаюць ў крэдыт

Прадукцыю БелАЗа адправяць некалькім беларускім прадпрыемствам з адтэрміноўкай плацяжу.

Пра гэта сказана ў пастанове Савета міністраў №698 ад 8 жніўня.

Урад рэкамендуе кіруючай кампаніі холдынгу «забяспечыць да 15 жніўня бягучага года пастаўку 6 кар'ерных самазвалаў БелАЗ-7547В ААТ «Даламіт», 2 колавых пагрузчыкаў БелАЗ-7822 і 1 колавага бульдозера БелАЗ-78231 - РУВП «Граніт», 2 колавых пагрузчыкаў БелАЗ-78221 - ААТ «Нярудпрам», 2 бетанапомпаў МаАЗ-8901 - ААТ «Будаўнічы трэст №3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі».

Аплата пастаўленай тэхнікі адтэрмінаваная да 1 траўня 2014 года.

У той жа час «Беларусбанк» прадаставіць БелАЗу крэдыт на суму 26,9 млрд рублёў пад 8 адсоткаў гадавых тэрмінам на адзін год.

Нагадаем, раней Лукашэнка даручыў перадаць максімальную колькасць назапашанай на складах прампрадпрыемстваў тэхнікі ў калгасы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках