18 траўня 2024, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў перадаць неліквіды ў калгасы

194
Лукашэнка загадаў перадаць неліквіды ў калгасы

Правадыр прыдумаў, як змагацца са складскімі запасамі.

Лукашэнка распарадзіўся скараціць рост складскіх запасаў беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў шляхам перадачы тэхнікі ў калгасы са зніжкай да 30%, паведамляе «Інтэрфакс».

«Цяпер ёсць магчымасць купіць тэхніку. Учора я прэм'ер-міністру паставіў задачу: неадкладна тэхніку, якая сёння не будзе рэалізаваная на экспарт і знаходзіцца на складах, накіраваць у калгасы і саўгасы. Гэта не бясплатна. Можа быць, у растэрміноўку. Калі хтосьці адразу будзе купляць, мы яму зробім добрую зніжку да 25%, а можа, і 30%», - заявіў Лукашэнка ў пятніцу ў ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

Правадыр падкрэсліў, што недапушчальна трымаць тэхніку на складах, калі вядуцца палявыя працы. «Таму трэба яе неадкладна адправіць у гаспадаркі - МАЗы, трактары МТЗ, тэхніку «Гомсельмаша» , «Бабруйскаграмаша» - і падумаць аб узаемаразліках. Самае галоўнае цяпер - аддаць гаспадаркам тэхніку, каб яны яе ўвялі ў эксплуатацыю», - адзначыў ён.

Як паведамлялася, праз уступленне Расеі ў СГА ўзмацнілася канкурэнцыі на расейскім рынку сельскагаспадарчых і грузавых машын, беларускія вытворцы сутыкнуліся з імклівым ростам складскіх запасаў сваёй прадукцыі, характэрным для гэтага года.

Так, паводле звестак Белстата, складскія запасы трактароў на 1 траўня дасягнулі 167,5% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, запасы камбайнаў перасягнулі сярэднямесячны аб'ём вытворчасці ў 3,9 разы, раскідвальнікаў - у 4,5 разы, самазагрузных прычэпаў - удвая, аўтобусаў - амаль утрая, грузавых аўтамабіляў - удвая.

Напісаць каментар 194

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках