20 траўня 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да праверкі Roshen падключыўся Дзяржстандарт Беларусі

17
Да праверкі Roshen падключыўся Дзяржстандарт Беларусі

Наглядныя органы Дзяржстандарту праводзяць праверкі і маніторынг паказчыкаў якасці і бяспекі кандытарскай прадукцыі Roshen.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

«Сёння наглядныя органы Дзяржстандарту падключыліся да праверак кандытарскай прадукцыі Roshen, якія праводзяцца ў краіне, работа праводзіцца ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам аховы здароўя, - адзначылі ў камітэце. - Пры праверках і маніторынгу інспектары будуць надаваць увагу паказчыкам якасці, бяспекі прадукцыі, маркіроўке».

Чакаецца, што вынікі праверак з'явяцца на працягу некалькіх дзён. Уся інфармацыя, якая паступае ад інспекцый дзяржнагляду, будзе абагульняцца, каб было прынятае ўзважанае і аб'ектыўнае рашэнне па прадукцыі гэтай украінскай кампаніі, падкрэслілі ў Дзяржстандарце.

Расея абвясціла пра забарону на пастаўкі цукерак Roshen 29 ліпеня. Па словах кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанкі, у іх быў знойдзены канцэраген бензапірэн. Дадзеныя ўказанні мытным органам аб забароне ўвозу на тэрыторыю Расеі кандытарскіх вырабаў кампаніі Roshen.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках