4 траўня 2024, Субота, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі таксама абвясцілі вайну цукеркам «Рашэн»

54
У Беларусі таксама абвясцілі вайну цукеркам «Рашэн»

Беларускія санітарныя службы правераць прадукцыю ўкраінскай кандытарскай карпарацыі «Рашэн» на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства Мытнага саюза.

Спецыялісты органаў і ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд у Беларусі, адбіраюць пробы прадукцыі «Рашэн» для правядзення адпаведных лабараторных даследаванняў», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«У выпадку выяўлення фактаў неадпаведнасці кандытарскіх вырабаў украінскай вытворчасці ўстаноўленым патрабаванням бяспекі, будуць прынятыя вычарпальныя меры ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Мытнага саюза», - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Акрамя таго, у адпаведнасці з пагадненнем Мытнага саюза паводле санітарных мер ад 11 снежня 2009 года, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі прынятыя меры па недапушчэнні ўвозу і рээкспарту прадукцыі «Рашэн» на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі праз пункты пропуску на беларускім участку мяжы Мытнага саюза.

Раней Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расею кандытарскіх вырабаў пасля таго, як у гэтай прадукцыі былі выяўленыя парушэнні паводле нормы ўтрымання тлушчаў і арганалептыцы, а ў некаторых вырабах было выяўленае рэчыва першага класа небяспекі - бензапірэн. Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка таксама папярэдзіў партнёраў Расеі ў Мытным саюзе аб недапушчальнасці рээкспарту ў Расею прадукцыі «Рашэн».

«Мы б хацелі папярэдзіць нашых беларускіх і казахскіх калегаў аб тым, што мы дзейнічаем у рамках прававога поля і не будзем «з разуменнем» ставіцца да рэалізацыі такіх (рээкспартных) схем», - сказаў Анішчанка.

Асаблівую ўвагу ён надаў Беларусі, якая, са слоў Анішчанкі, «у перыяд забароны на ўвоз у Расею віннай прадукцыі адной з краін брала ўдзел у рээкспартных схемах і пастаўляла на тэрыторыю РФ забароненыя на яе эканамічнай прасторы вырабы».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках