Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра з днём народзінаў
18- 14.08.2013, 16:35
- 10,243
Беларускі кіраўнік павіншаваў былога кіраўніка Кубы з днём народзінаў.
Віншаванні Фідэлю Кастра адпраўленыя ад імя беларускага народа і асабіста ад Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.
Беларускі кіраўнік адзначыў вялікі асабісты ўклад былога кубінскага кіраўніка ў «развіццё сяброўскіх адносінаў паміж дзвюма краінамі».
Ён падкрэсліў, што Беларусь і Куба сумеснымі намаганнямі за кароткі час пабудавалі надзейны падмурак для стратэгічнага партнёрства ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.
Лукашэнка пажадаў Фідэлю Кастра моцнага здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх гадоў жыцця.
Фідэль Кастра кіраваў Кубай з 1959 года, калі ў краіне адбылася рэвалюцыя. У 2008 годзе ён перадаў уладу свайму брату Раулю Кастра.
Фота: www.cubadebate.cu