18 траўня 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сялянскі бунт у Бярозаўскім раёне

129

Каля сельвыканкама ў вёсцы Сялец адбыўся народны сход, арганізаваны вяскоўцамі, на якім прысутнічала 150 чалавек.

З запрошанага кіраўніцтва былі старшыня Сялецкага сельвыканкама Уладзімір Хілько, намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Данута Гардзеева, в.а. кіраўніка сельгасуправы Аляксей Жэлцікаў і галоўны ветэрынарны лекар раёна Генадзь Белавешкін. Запрошаныя адпаведныя супрацоўнікі з Берасцейскай вобласці і работнікі пракуратуры раёна і вобласці запрашэнне праігнаравалі, піша сайт ПЦ «Вясна».

Сялянскі бунт у Бярозаўскім раёне. Фота: ПЦ «Вясна»

Галоўная мэта сходу - дамагчыся скасавання пастановы Бярозаўскага райвыканкама ад 5 жніўня аб ліквідацыі свіней да 15 жніўня з прыватных падворкаў у 17 вёсках, якія трапілі ў 5-кіламетровую зону блізу невялікіх ферм вёсак Сошыца і Хойнікі, або дамагчыся адтэрміноўкі пастановы для таго, каб мець магчымасць абскардзіць у вышэйшых інстанцыях. Вяскоўцы спасылаюцца на тое, што раён не ўваходзіць у 40-кіламетровую буферную зону ад эпіцэнтра эпідэміі, а фермы маюць малое пагалоўе і не адпавядаюць санітарна-гігіенічным патрабаванням ферм.

Трэба адзначыць, што падтрымкі ў прысутных чыноўнікаў людзі не знайшлі. Тыя патрабавалі падпарадкавацца пастанове, а потым ужо скардзіцца. Паабяцалі данесці кіраўніцтву раёна патрабаванні людзей, якія пазначаныя і ў пратаколе сходу.

Людзі рашуча настроеныя абараняць сваю ўласнасць, бо для большасці свінагадоўля дапамагае выжыць пры пенсіі або заробку ў паўтара мільёны рублёў.

Данута Гардзеева запэўніла, што кампенсацыя крыху больш за 18 тысяч рублёў за кілаграм і 600 тысяч рублёў за галаву да 30 кілаграмаў будзе выдадзеная з бюджэту на другі дзень пасля здачы. Але людзі не паверылі, бо ў акце аб утылізацыі пункт аплаты адсутнічае, і яго адмовіліся туды ўнесці нават на патрабаванне людзей. Аляксей Жэлцікаў сказаў, што адказных за аплату няма.

Людзі настроеныя рашуча змагацца за сваю прыватную ўласнасць. Яны збіраюцца абскардзіць пастанову райвыканкама ў аблвыканкаме, пракуратуры і судах.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках