20 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і прастата

77
Лукашэнка і прастата

Праз прызму афіцыёзнага агенцтва БелТА дзейнасць Лукашэнкі А.Г. ў жніўні месяцы выглядае вельмі арганічна.

16 жніўня: Лукашэнка патрабуе... Лукашэнка ажыццявіў... Лукашэнка даручыў... Лукашэнка ўхваліў...

15 жніўня: Лукашэнка нездавальняюча ацэньвае... Лукашэнка абяцае... Лукашэнка разлічвае... Лукашэнка ўпэўнены...

13 жніўня: Лукашэнка мяркуе... Лукашэнка зазначыў...

8 жніўня: Лукашэнка выказаў... Лукашэнка падтрымаў... Лукашэнка павіншаваў...

6 жніўня: Лукашэнка ўпэўнены... Лукашэнка даручыў.... Лукашэнка павіншаваў...

5 жніўня: Лукашэнка даў... Лукашэнка ўпэўнены.... Лукашэнка мяркуе.... Лукашэнка правядзе...

3 жніўня: Лукашэнка павіншаваў....

2 жніўня: Лукашэнка пацвярджае.... Лукашэнка даручыў... Лукашэнка перакананы... Лукашэнка папярэджвае...

1 жніўня: Лукашэнка крытыкуе... Лукашэнка запатрабаваў.... Лукашэнка папракае... Лукашэнка пацвярджае...

Тое ж самае ў ліпені і чэрвені.

Колькі пастаноў і ўсё - на карысць народа! Але ж на двары лета. Здавалася б усё спакойна і пад кантролем. Можна даць народу перадыхнуць ад свайго сонцападобнага аблічча. Дык не ж! Спадар «Перакананы-Адобрыў-Запатрабаваў» не вылазіць са «скрыні».

Што здарылася? Ах так, эканоміка! Расея, Захад, ворагі... І інтэрнэт, і Статкевіч, якога ў турме ламаюць-ламаюць і ніяк зламаць не могуць... Сістэма сапе. Прапаганда распінаецца. Хлопцы верныя ахоўваюць. А ўсё роўна неспакойна.

Тым часам «усебеларускі Тытанік» павольна, але няўхільна рухаецца ў сваім кірунку... Спрэчкі ідуць, калі сустрэнецца айсберг. І як гэты канкрэтны айсберг будзе выглядаць. А наконт таго, што ўсе мы сапраўды на Тытаніку, па-мойму, намячаецца кансэнсус.

У гэтай сувязі павесяліў загаловак на «Радыё Свабода»: «Беларускую дэмакратыю ўратуе прастата». Падумалася, што гэта пра рак прастаты. Аказалася, не - гэта паважаны Валер Карбалевіч прайшоўся па прыхільніках простых рашэнняў.

Ну так, на простыя развязанні, сапраўды, спадзявацца не варта. Будзем верыць у складаныя. Хоць ведаю тых, хто шчыра верыць у рак прастаты.

Так прасцей. І, галоўнае, нічога рабіць не трэба.

Анджэй Пачобут, спецыяльна для charter97.org

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках