4 траўня 2024, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Лукашэнка - галоўны архітэктар карупцыйных схем

23
Анатоль Лябедзька: Лукашэнка - галоўны архітэктар карупцыйных схем

Каб перамагчы карупцыю, беларускі кіраўнік павінен пачаць з сябе.

Такім чынам старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org заяву кіраўніка пра тое, што «вертыкальшчыкі» падзялілі Беларусь на ўласныя княствы.

«Тая карупцыйная сістэма, пра якую сказаў Аляксандр Лукашэнка, на самой справе існуе. І не толькі ў межах асобных фармаванняў рэгіянальнага або карпаратыўнага ўзроўню, але і ўся краіна з'яўляецца «дахам» для такой карупцыйнай сістэмы. І галоўны архітэктар гэтай сістэмы ні хто іншы, як сам Лукашэнка. Таму прэтэнзіі, якія былі сфармуляваныя падчас гэтай нарады, ён, у першую чаргу, павінен накіраваць на сябе», - заявіў палітык.

Ён дадаў, што беларускі дыктатар, не можа сказаць, што апазіцыя перашкаджае яму змагацца з карупцыяй, што міжнародная супольнасць ставіць нейкія бар'еры.

«Гэта значыць, што эканамічная мадэль, якая існуе ў Беларусі, вельмі прывабная для таго, каб тут вырастала карупцыя. Палітычная сістэма, якая створаная, таксама садзейнічае развіццю карупцыі, таму што не існуе ні парламенцкага, ні грамадскага кантролю з боку сілавых структур, якія павінны яго ажыццяўляць. Ёсць толькі рашэнні, якія прымаліся асабіста Лукашэнкам. Беларускі кіраўнік стварыў тупіковую сістэму, таму ўсе гэтыя пасядзелкі бессэнсоўныя. Яны ўяўляюць сабой тэатр і разлічаныя на піяр-эфект», - падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

Лідар АГП адзначыў, што камусьці з чыноўнікаў не вязе, і ён трапляе пад раздачу падчас той ці іншай кампаніі па «барацьбе» з карупцыяй, але гэта не азначае звужэнне поля магчымасцяў для карупцыі.

«Вядома, што Лукашэнка прыйшоў да ўлады на хвалі барацьбы з карупцыяй і не жадае аддаваць камусьці лаўры змагара. Яму трэба, каб хаця б нейкая частка грамадства ўспрымала яго як прынцыповага і сумленнага чалавека. Раней гэта спрацоўвала вельмі добра, і першыя пяць-шэсць гадоў свайго кіравання Лукашэнка атрымліваў вялікую падтрымку, дзякуючы такім разносам і асобным пасадкам у турму. Але сёння ўсё больш людзей разумеюць, што рассаднікам карупцыі з'яўляецца менавіта адміністрацыя беларускага кіраўніка», - упэўнены палітык.

Нагадаем, учора на нарадзе па пытанні эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй і з эканамічнымі злачынствамі Лукашэнка ўчыніў разнос сілавікам.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках