4 траўня 2024, Субота, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» спыніў выдачу жыллёвых крэдытаў пад 16%

28
«Беларусбанк» спыніў выдачу жыллёвых крэдытаў пад 16%

Следам за «Белінвестбанкам» «Беларусбанк» таксама прыпыніў выдачу крэдытаў на жыллё для маючых патрэбу грамадзян пад 16% гадавых.

Пра гэта onliner.by паведаміла прэс-сакратар «Беларусбанка» Ларыса Грынько.

З 2 жніўня грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прапаноўваюць крэдыты тэрмінам да 20 гадоў пад 25,5% гадавых (стаўка рэфінансавання на дату заключэння дамовы плюс 2 адсоткавых пункта). На сёння гэта 25,5%. Гэты крэдыт не прывязаны да мінімальнага бюджэту пражытачнага мінімуму і выдаецца ў межах плацежаздольнасці, але не больш чым на 75% кошту жылля.

- Па раней заключаных дамовах крэдытаванне будзе весціся ў поўным аб'ёме, - адзначыла Ларыса Грынько.

Грамадзянам, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, «Беларусбанк» сёння выдае крэдыты на тэрмін да 15 гадоў пад 28,5% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 5 адсоткавых пунктаў). Для шматдзетных сем'яў, якія бяруць крэдыт на ўмовах банка, дзейнічае стаўка 12% і тэрмін - да 20 гадоў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках