19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft шукае генія на пасаду кіраўніка кампаніі

27
Microsoft шукае генія на пасаду кіраўніка кампаніі

Адстаўка Стыва Балмера з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара Microsoft пакінула мноства пытанняў.

Галоўныя з якіх - хто стане яго пераемнікам і якой будзе далейшая стратэгія кампаніі, паведамляе «Інтэрфакс».

Біл Гейтс, заснавальнік і першы генеральны дырэктар Microsoft ужо арганізаваў спецыяльны камітэт, які зоймецца пошукам кіраўніка кампаніі. Стыў Балмер сыдзе ў адстаўку на працягу 12 месяцаў.

«Наступны кіраўнік Microsoft павінен быць геніяльным праграмістам і моцным мэнэджэрам», - мяркуе кіраўнік даследчай кампаніі Creative Strategies Цім Баджарын. На яго думку, ключом да поспеху кампаніі стане заваёва лідзіруючай пазіцыі на рынку мабільных прылад і інтэрнэт-паслуг - адзіным сегменце камп'ютэрнага рынку, які расце ў геаметрычнай прагрэсіі.

Аналітык Evercore Partners Кірк Матэрн мяркуе, што ў самой кампаніі шмат таленавітых мэнэджэраў, аднак нікога з іх не рыхтавалі спецыяльна на пасаду кіраўніка, таму хутчэй за ўсё новы кіраўнік кампаніі прыйдзе звонку, і прадказаць, хто гэта будзе, вельмі складана.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках