18 траўня 2024, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матацыкліст-бяспраўнік парушыў 12 правіл дарожнага руху за 25 хвілін

31
Матацыкліст-бяспраўнік парушыў 12 правіл дарожнага руху за 25 хвілін

Даішнікі наладзілі пагоню за кіроўцам-рэкардсмэнам.

Увечары 24 жніўня ў Берасці на скрыжаванні вуліц Піянерская-Маскоўская ў Берасці інспектарам ДПС быў пададзены сігнал аб спыненні кіроўцы матацыкла «Сузукі», які кіраваў транспартным сродкам без шалома і перавозіў пасажыра. Кіроўца матацыкла праігнараваў патрабаванні інспектара, павялічыў хуткасць руху і пачаў уцякаць у бок цэнтра, парушаючы правілы дарожнага руху, паведамляе ДАІ Берасця.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пачалі пераслед матацыкліста. Аднак кіроўца катэгарычна адмаўляўся выканаць патрабаванні інспектараў, што рухаліся на спецыяльным аўтамабілі з уключанымі маячкамі чырвона-сіняга колеру.

Усе нарады Берасцейскага гарнізона праз радыёстанцыю былі інфармаваныя і накіраваныя на затрыманне правапарушальніка. Уцякаючы ад супрацоўнікаў ДАІ, матацыкліст пашкодзіў 2 транспартных сродкі, а пасля не справіўшыся з кіраваннем, перакуліўся і быў затрыманы.

Парушальнік 1989 года нараджэння паводле вынікаў праверкі быў прыцягнуты да адказнасці за 12 парушэнняў ПДР, у тым ліку язду без пасведчання кіроўцы і без шалома, непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка ДАІ і ўцёкі з месца ДТЗ.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках