9 траўня 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» спыняе вытворчасць

184
«Беларуськалій» спыняе вытворчасць

(абноўлена ў 11:55) Прадпрыемства спыняе здабычу калію на нявызначаны тэрмін, а ўсіх рабочых пераводзяць на дзве трэці акладу.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік «Беларуськалію».

«Усіх пераводзяць на дзве трэці акладу. У жніўні быў завал, у верасні таксама будзе завал. Можа быць, да кастрычніка разграбуцца, але не факт. Трэба перарабляць вельмі шмат дакументаў. Ва ўсіх «гараць пяткі». Усе склады загружаныя, і, натуральна, уся вытворчасць стаіць. Але адзін руднік стабільна працуе. Іх пускаюць адзін за адным, каб не застойвалася абсталяванне», - сказаў ён.

Нагадаем, месяц таму «Уралкалій» спыніў экспарт праз Беларускую калійную кампанію (БКК), а ў мінулы панядзелак у Менску быў арыштаваны генеральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер.

Гадзінай пазней намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Анатоль Махлай заявіў «Інтэрфакс- Захад», што ААТ «Беларуськалій» у сувязі са складанай сітуацыяй на калійным рынку спыніў здабычу калійнай руды на двух з чатырох рудаўпраўленняў .

«Два з чатырох рудаўпраўленняў зараз спыненыя, значная частка работнікаў пераведзеная на дзве трэці тарыфу, але нікога з работнікаў мы не скарачалі», - сказаў А.Махлай.

Па словах намесніка гендырэктара, у цяперашні час складскія запасы калійных угнаенняў на прадпрыемстве складаюць каля 300 тыс. тон, у той час як у месяц прадпрыемства вырабляе каля 800 тыс. тон угнаенняў (у фізічнай вазе).

Напісаць каментар 184

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках