18 траўня 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ВНУ недабор платнікаў

27
У ВНУ недабор платнікаў

Толькі 19 дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў краіны з 45 змаглі ажыццявіць 100-працэнтны прыём.

Такім чынам падвёў вынікі ўступнай кампаніі 2013 першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, перадае interfax.by.

Ён канстатаваў, што ў дзяржаўныя ВНУ прынята 56,7 тысячы чалавек. Вакантнымі засталіся 2414 бюджэтных месцаў, з іх 1643 - на дзённай форме навучання, 768 - на завочнай, 3 - на вячэрняй. На платнае навучанне, паводле інфармацыі першага намесніка міністра, паступілі на 36,4 адсоткі менш абітурыентаў, чым у 2012 годзе. Ды і па бюджэтнікам мінус 9,7 працэнты.

Беларускія ВНУ прыватнай формы ўласнасці (а ў 2013-м годзе прыём вялі 9 такіх навучальных устаноў) набралі амаль у два разы менш студэнтаў, чым планавалі, - 4,8 тысячы чалавек. На дзённую форму атрымання адукацыі ў ВНУ прыватнай формы ўласнасці недабор склаў 1,3 тысячы чалавек, на завочную - 3,4 тысячы чалавек, з іх 2,5 тысячы студэнтаў - на скарочаную форму навучання.

Усяго паводле вынікаў прыёму ў ВНУ Рэспублікі Беларусь гэтым летам студэнтамі сталі 61,5 тысячы чалавек.

Аднак першы намеснік міністра мяркуе, што сітуацыя з наборам не крытычная. «Недабор студэнтаў быў спрагназаваны», - адзначыў ён. У гэтым годзе ў 22 ВНУ краіны быў зачынены прыём на няпрофільныя для гэтых ВНУ эканамічныя спецыяльнасці. Спынены набор на 1 курс па такіх спецыяльнасцях, як «сусветная эканоміка», «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «менеджмент», «камерцыйная дзейнасць», «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і іншыя.

Асноўнай прычынай недабору ў ВНУ Аляксандр Жук назваў павышэнне мінімальных прахадных балаў на цэнтралізаваным тэставанні, якія абітурыент павінен быў набраць для паспяховага паступлення. 41 тысяча абітурыентаў не прайшла ўсталяваны парог для беларускай і рускай моваў 10 балаў, 15 - па фізіцы, матэматыцы, біялогіі і хіміі, 20 - па гісторыі, грамадазнаўстве , замежных мовах , геаграфіі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках