5 траўня 2024, Нядзеля, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляцоўка ў Берасці: шматпавярхоўка замест стадыёна

13
Пляцоўка ў Берасці: шматпавярхоўка замест стадыёна

Нягледзячы на пратэсты жыхароў берасцейскага мікрараёна Рэчыца, на месцы стадыёна будзе пабудаваны 80-кватэрны жылы дом.

Пра гэта стала вядома з адказу гарвыканкама, атрыманага актывістамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на сваю заяву з нагоды меркаванага будаўніцтва.

Як паведаміў charter97.org лідар мясцовых сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, заява была накіраваная ў рамках абвешчанага ўладамі грамадскага абмеркавання гэтага праекта. Сябры БСДП (Г) прапанавалі захаваць спартыўны аб'ект і правесці комплексную рэканструкцыю стадыёна, а жылы дом пабудаваць на іншай свабоднай пляцоўцы. Аднак з адказу гарвыканкама вынікае, што дом усё ж будзе пабудаваны менавіта на месцы стадыёна, а пазней за кошт сродкаў аб'яднання «Брэстаблсельбуд» побач з'явіцца спартыўнае ядро з магчымасцямі для гульнявых відаў спорту, з бегавой дарожкай і ямай для скачкоў. У адказе таксама паведамляецца, што ўправа адукацыі Берасцейскага аблвыканкама, якой належыць стадыён, дала згоду, каб гэты зямельны надзел плошчай 11400 квадратных метраў быў канфіскаваны пад праект забудовы жылога дома.

«Для нас вельмі дзіўная такая пазіцыя ўправы адукацыі, якая без ваганняў адмовілася ад гэтай пляцоўкі: забірайце, маўляў, нам не трэба, - распавёў Ігар Маслоўскі. - Акрамя таго, у адказе гарвыканкама няма ніякіх звестак аб выніках грамадскага абмеркавання і стаўлення жыхароў мікрараёна Рэчыца да меркаванага будаўніцтва. Але ж гэта самае галоўнае! Бо ў каментарах на сайтах мясцовых газет, форумах мы выразна бачым адмоўную рэакцыю людзей у сувязі з планамі ўладаў пабудаваць дом на месцы стадыёна. Навошта тады наогул праводзіць абмеркаванне, калі іх вынік загадзя вядомы?»

Берасцейскія сацыял-дэмакраты маюць намер прадоўжыць адсочваць сітуацыю вакол будаўніцтва дома, у прыватнасці, на кошт з'яўлення побач з ім спартыўнай пляцоўкі, абяцанай уладамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках