Памежнікі палілі каноплі
28- 4.08.2013, 22:04
- 17,925
1 жніўня памежнікі супольна з работнікамі міліцыі выявілі пасеў канопляў.
Пасеў знойдзены, паводле аператыўнай інфармацыі, у раёне вёскі Страдзеч Берасцейскага раёна на плошчы ў 500 квадратных метраў агульнай масай блізу 600 кг.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Паведамляецца, што пасеў канопляў знішчаны шляхам спалення.