5 траўня 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь недапастаўляе бензін у Расею

18
Беларусь недапастаўляе бензін у Расею

Расея абмяжуе экспарт бензіну з-за правалу паставак з Беларусі.

Пра гэта піша газета «Ведомости» са спасылкай на некалькіх удзельнікаў нарады аператыўнага штаба пры міністэрстве, якая прайшла ў мінулую пятніцу.

З пачатку ліпеня аптовыя кошты выраслі на 20%, што занепакоіла незалежных ўладальнікаў АЗС. Па дадзеных ЦДУ ТЭК, у ліпені вытворчасць высокаактанавых бензінаў скарацілася на 9900 т да 2,277 млн т, іх адгрузка на ўнутраны рынак знізілася на 131 800 т да 2,155 млн т. З 1 па 23 ліпеня нафтавікі, па папярэдніх дадзеных Мінэнерга, экспартавалі 160 900 т бензіну.

Адна з прычын росту коштаў на бензін - скарачэнне паставак бензіну з Беларусі, гавораць тыя, хто прысутнічаў на мерапрыемстве. У цэлым па годзе ў Расеі вытворчасць і спажыванне бензіну збалансаваныя. Але попыт расце хутчэй прапановы, так што ў III квартале не пазбегнуць дэфіцыту без дадатковых паставак беларускага бензіну, падкрэслівае адзін з суразмоўцаў выдання. Масква і Менск дамовіліся аб імпарце 3,3 мільёнаў тон беларускіх нафтапрадуктаў у 2013 годзе. Пакуль, па словах намесніка кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Анатоля Галамолзіна, было пастаўлена 630 000 тон.

Пакуль невядома, ці будзе вусная рэкамендацыя Мінэнерга не экспартаваць бензін аформленая ў дакумент.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках