18 траўня 2024, Субота, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі бензін даражэе з-за беларускага

23
Расейскі бензін даражэе з-за беларускага

У Беларусі ёсць абавязацельства па пастаўцы паліва ў Расею, але няма абавязацельстваў па кошце.

Камерцыйны дырэктар ТАА «Наватэк-Трэйдынг» Дзмітрый Гусеў здзіўлены: учора на таварных пляцоўках быў заключаны адзін з самых буйных па аб'ёмах кантрактаў на пастаўку 3 тыс. т беларускага бензіну.

Кошт на яго склаўся ніжэй прапановаў расейскіх НПЗ. Гэта даволі рэдкі выпадак, таму што з пачатку года кошт беларускага паліва перавышае ўнутрырасейскія кошты. У выніку замест Расеі бензін ідзе ў суседнюю Украіну.

Патрэба ў дадатковых аб'ёмах беларускага паліва ўзнікла, калі да продажу было забароненае паліва Еўра-2. Масква і Менск узгаднілі нафтавы баланс: расейская нафта паступае на беларускія НПЗ, а гатовая прадукцыя вяртаецца на айчынны рынак. За год пастаўкі могуць скласці каля 3,3 млн т нафтапрадуктаў - балансы складзеныя на першы, другі і трэці кварталы 2013 года. Нядаўна міністр энергетыкі Аляксандр Новак у інтэрв'ю газеце «Коммерсантъ» прызнаў, што беларускі бок пакуль «не выконвае тыя паказчыкі, якія былі запланаваныя ў пратаколе пасяджэнняў Аркадзя Дварковіча і першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі».

У Беларусі ёсць абавязацельства па пастаўцы паліва ў Расею, але няма абавязацельстваў па кошце, распавёў РБК daily камерцыйны дырэктар «Наватэк-Трэйдынг» Дзмітрый Гусеў. «Кошт у іх складваецца зыходзячы з роўнапрыбытковасці трох кірункаў - экспарту ў краіны далёкага замежжа, на Украіну і ў Расею. Калі максімальны кошт на канкрэтны від паліва на Украіне, то па ім фарміруецца і кошт прапановы для расейскага опту», - тлумачыць ён, дадаючы пры гэтым, што беларускі рынак хутчэй і больш актыўна рэагуе на еўрапейскія каціроўкі, чым расейскі. Менску больш выгадна прадаць нафтапрадукты за мяжу, як гэта было ў чэрвені і працягваецца зараз, чым у Расею.

Гэты трэнд намеціўся летам. Беларускае паліва часам прадавалася даражэй расейскіх нафтапрадуктаў на 1-2 тыс. руб. за тону, хоць былі моманты, калі тавар быў «прахадным». Зрэшты, продажаў было няшмат. Так, на трох расейскіх біржах у першым квартале было прададзена 148,3 тыс. т беларускага бензіну, у другім - 46,68 тыс. т, а ў чэрвені - 6,7 тыс. т (дадзеныя «Аналітыкі таварных рынкаў»). Кіраўнік фірмы СПбМТСБ Павел Строкаў адзначыў, што ў лютым доля продажаў беларускага бензіну на біржы склала 20% усяго аб'ёму продажаў, у чэрвені - менш за 1%.

Расейскае паліва па кошце было прывабнае, таму ствараецца бачнасць, што Менск скараціў пастаўкі, лічыць с-р Гусеў. Учора на фоне росту кошту на расейскіх заводах (Разанскі НПК узняў кошты да 34,4 тыс. руб. за тону) было складзенае пагадненне на куплю 3 тыс. беларускага бензіну Аі-92 па кошце 32,29 тыс. руб. за тону. «Цяпер расейскія кампаніі арыентуюцца на беларусаў як на нейкіх маркетмейкераў. Калі ў іх кошт высокі, ёсць верагоднасць, што кошт пойдзе ўверх і ў нас, і наадварот», - тлумачыць с-р Гусеў.

«Узнікае некаторы коштавы дысананс. Расея, складаючы пагадненне і прадаючы нафту Менску па формуле, закладвае ў баланс тыя аб'ёмы бензінаў, якія па гэтай жа дамове павінны вярнуцца ў Расею. Беларускія ж вытворцы разумеюць вяртанне па-свойму і спрабуюць прадаваць бензін на арбітражы, па спотавых коштах. Не дзіва, што фактычнае вяртанне бензінаў становіцца магчымым толькі пры высокіх унутраных расейскіх коштах», - працягвае ён.

Тэма выканання Менскам паставак паліва, а менавіта скарачэння іх аб'ёму, абмяркоўвалася на сустрэчы ў Мінэнерга ў мінулую пятніцу. Расейскі бок на ёй прадстаўляў намеснік міністра энергетыкі Кірыл Маладцоў, беларускі - намеснік праўлення «Белнафтахіма» Уладзімір Волкаў. Па словах аднаго з суразмоўцаў, які быў на сустрэчы, бакі абмяняліся ўзаемнымі прэтэнзіямі, але рашэння пакуль не знайшлі. У Мінэнерга каментаваць вынікі сустрэчы не сталі.

Беларускі бок выконвае свае абавязацельствы, запэўнілі ў «Белнафтахіме». Прэс-сакратар кампаніі Марына Касцючэнка сказала РБК daily, што паліва выстаўляецца ў значна большых аб'ёмах, чым прадаецца, а кошт фармуецца па тых правілах, якія працуюць на СПбМСТБ. «Пры неабходнасці можам павялічыць пастаўкі», - сказала яна.

«Раснафта» не закупляе паліва ў Беларусі, адзначылі ў прэс-службе кампаніі. У Лукойле і «Газпром нафце» ад каментароў адмовіліся. Па дадзеных ІАЦ «Картэс», кошт на бензін Аі-92 на аптовым рынку ў Расеі з пачатку года вырас на 2,68 тыс. руб. (на 9,66%) за тону, да 30,4 тыс. руб.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках