5 траўня 2024, Нядзеля, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін прапануе рэзка павысіць акцызы на тытунь і алкаголь

54
Мінфін прапануе рэзка павысіць акцызы на тытунь і алкаголь

Прапановы аб павышэнні ставак акцызаў утрымліваюцца ў праекце змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс.

У прыватнасці, акцыз на курыльны, і люлькавы тытунь, цыгары і цыгарылы можа павялічыцца на 45%, цыгарэты без фільтра і папяросы - на 81,4%. У абсалютным выражэнні: з 233.800 да 339.000 рублёў за 1 кг тытуню, з 13.600 да 19.700 рублёў за адну цыгару, з 203.400 да 294.900 рублёў за тысячу цыгарыл, з 60.200 да 109.200 рублёў за тысячу цыгарэт без фільтра і папярос, піша БелаПАН.

Пры збіранні акцызу на цыгарэты з фільтрам прапануецца з трох да двух паменшыць колькасць коштавых груп. У другім паўгоддзі 2013 года спаганяецца 100.400 рублёў за тысячу цыгарэт коштам да 325.000 рублёў (г.зн. калі раздробны кошт пачака з 20 цыгарэтамі не перавышае 6.500 рублёў, акцыз з яго роўны 2.008 рублёў), 160.600 рублёў за тысячу цыгарэт коштам ад 325.000 да 450.000 рублёў (кошт 6.500-9.000 рублёў за пачак; 3.212 рублёў акцызу з пачака) і 180.600 рублёў за тысячу цыгарэт коштам ад 450.000 рублёў (кошт ад 9.000 рублёў за пачак; акцыз 3.612 рублёў з пачака). Ініцыятыва Мінфіна: спаганяць 145.600 рублёў за тысячу цыгарэт коштам да 375.000 рублёў (кошт да 7.500 рублёў за пачак; акцыз 2.912 рублёў з пачака) і 247.600 рублёў за тысячу цыгарэт коштам вышэй за 375.000 рублёў (кошт вышэй 7.500 рублёў за пачак; акцыз 4.952 рубля з пачака ). Калі ўзяць верхнюю коштавую катэгорыю (ад 9.000 рублёў за пачак цяпер і ад 7.500 у 2014 годзе), то акцыз павялічваецца на 37%.

Акцыз на этылавы спірт Мінфін прапануе павысіць на 27% (з 29.100 да 37.000 рублёў за літр), пладовыя мацаваныя марачныя віны - у 2,1 разы (з 50.200 да 106.400 рублёў за літр спірту, які змяшчаецца ў гатовай прадукцыі). Акцыз на натуральныя пеністыя, шампанскія, газіраваныя і шыпучыя віны плануецца павялічыць на 10,6% (з 4.700 да 5.200 рублёў за літр гатовай прадукцыі), натуральныя пладова-ягадныя віны, фруктова-ягадныя сідры - на 9% (з 780 да 850 рублёў за літр прадукцыі), піва крэпасцю ад 0,5 да 7% і вышэй 7% - на 10,3% (адпаведна з 2.900 да 3.200 і з 5.800 да 6.400 рублёў за літр прадукцыі).

Нагадаем, у праекце змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс змяшчаецца норма аб павелічэнні ў 2,4-3 разы акцызаў на аўтамабільнае паліва.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках