2 траўня 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцызы на паліва вырастуць у тры разы

54
Акцызы на паліва вырастуць у тры разы

З такой прапановай выступіла Міністэрства фінансаў Беларусі.

У 2,4-3 разы могуць вырасці ў 2014 годзе стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва. Прапанова аб рэзкім павелічэнні акцызаў змяшчаецца ў распрацаваным Мінфінам праекце закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс, піша БелаПАН.

Павышэнне ставак плануецца ў два этапы: у першым паўгоддзі акцызы на бензін павінны ўзрасці на 45% у параўнанні з цяперашнімі, у другім - яшчэ на 65,5% (усяго ў 2,4 разы). Акцыз на дызпаліва павінен павысіцца на 70% у першым паўгоддзі і на 76,5% - у другім (усяго ў 3 разы).

У абсалютным выражэнні за тону бензіну з актанавым лікам больш 95 трэба будзе заплаціць акцыз 1.785.700 рублёў у першым паўгоддзі і 2.955.600 - у другім (цяпер стаўка роўная 1.231.500), з актанавым лікам ад 91 да 95 - адпаведна 2.238.800 і 3.705.600 (1.544.000), да 91 - 2.539.100 і 4.202.600 (1.751.100), за тону дызпаліва - 1.686.100 і 2.975.400 (991.800).

Стаўкі акцызаў на біядызельнае паліва (у праекце новай рэдакцыі Падатковага кодэкса яно называецца дызельным палівам з метылавымі эфірамі тлустых кіслот), а таксама газ і маторныя маслы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці аўтамабільнага паліва, прапануецца падняць на 10%, што адпавядае чаканаму ўрадам узроўню інфляцыі ў 2013 годзе.

Пра ініцыятыву Мінфіна павысіць акцызы на аўтамабільнае паліва паведаміў агенцтву ў чэрвені прадстаўнік нафтаперапрацоўчай галіны. Прапанова была матываваная неабходнасцю павялічыць даходы бюджэту. Аднак, мяркуючы па словах крыніцы, стаўкі прапаноўвалася перагледзець не так радыкальна: +20% на бензін і 33% - на дызельнае паліва. «У кошце тоны дызпаліва акцыз займае 14%, у кошце тоны бензінаў у залежнасці ад маркі - ад 16 да 24%», - адзначыў тады суразмоўца агенцтва.

Паступленні ад акцызаў на паліва ўносяць значны ўклад у даходы беларускага бюджэту. У матэрыялах да бюджэту на 2013 год было напісана, што за кошт акцызаў на аўтамабільнае паліва ў кансалідаваны бюджэт павінна паступіць 4,37 трлн. рублёў. Агульныя паступленні ад акцызаў у бюджэт былі прадугледжаныя на ўзроўні 16,43 трлн. рублёў. Такім чынам, акцызы на паліва фармуюць больш за чвэрць акцызных паступленняў кансалідаванага бюджэту. Пры гэтым удзельная вага акцызаў у агульных падатковых даходах кансалідаванага бюджэту складае каля 10%.

У пачатку 2013 года стаўкі акцызаў на нафтапрадукты выраслі на 20%. Кошты на аўтамабільнае паліва ў бягучым годзе былі павышаныя ў студзені - на 4-6,7%.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках