Музыкі РСП прадставілі ў Варшаве свой спецпраект ДСП
- 7.06.2026, 10:09
Фатарэпартаж з эксклюзіўнага канцэрта беларускай групы.
У Варшаве 6 чэрвеня адбыўся эксклюзіўны акустычны канцэрт спецпраекта ДСП ад гурта «Разбітае сэрца пацана» (РСП).
Выступленне адбылося ў Beer Station Praga і стала асаблівай падзеяй для прыхільнікаў калектыву і аматараў камернай жывой музыкі.
Праект ДСП — гэта акустычны дуэт музыкаў РСП Дзяніса і Пашы. Фармат канцэрта быў максімальна лаконічны: толькі вакал, піяніна і баян. Праграма пабудавана на кантрастах — лірычныя кампазіцыі будуць чаргавацца з больш дынамічнымі нумарамі.
Адметнасцю вечара стаў рэдкі рэпертуар, які музыкі напісалі больш за 20 гадоў таму, яшчэ падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Менавіта тады пачаў фарміравацца будучы музычны матэрыял гурта.
Большасць гэтых песняў ніколі не запісваліся ў студыі і не ўваходзілі ў афіцыйныя альбомы. Выключэннем стала толькі кампазіцыя «Розовый закат», якая пазней увайшла ў залатую калекцыю гурта. Астатнія трэкі можна пачуць толькі на жывых выступленнях.
Сайт Charter97.org публікуе фатарэпартаж з эксклюзіўнага канцэрта беларускай групы.




















