5 траўня 2024, Нядзеля, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь дэмпінгуе на расейскім рынку калійных угнаенняў

56
Беларусь дэмпінгуе на расейскім рынку калійных угнаенняў

Масква абвінаваціла Менск у пастаўках на расейскі рынак калійных угнаенняў па дэмпінгавых коштах.

Адпаведнае пытанне абмяркоўвалася ў аўторак падчас сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм'ера Расеі Аркадзя Дварковіча са старшынёй праўлення Банка развіцця рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам, паведаміла крыніца, знаёмая з парадкам перамоваў. Факт перамоваў пацвердзіў таксама адзін з топ-мэнэджараў «Беларуськалію», перадае «Інтэрфакс».

«Расейскі бок патрабуе спыніць пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі на свой рынак, у перамовах быў няўступлівы», - адзначыў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Крыніца ў калійнай галіне Беларусі растлумачыла, што гаворка ідзе пра пастаўкі беларускага хлоркалію ў Расею праз незалежныя трэйдарскія структуры.

«Непасрэдна БКК экспарт хлоркалію ў Расею не ажыццяўляе. Але пасля таго, як быў прыняты ўказ Лукашэнкі N566 (ад 22 снежня 2012 года, адмяніў выключнае права «Беларускай калійнай кампаніі» на экспарт беларускага калію) экспартам калійных угнаенняў сталі займацца прыватныя трэйдарскія структуры. Яны закуплялі хлоркалій непасрэдна ў «Беларуськалію» і пастаўлялі яго ў Расею», - растлумачыў суразмоўца агенцтва.

Крыніца ў адной з кампаній па вытворчасці складаных угнаенняў паведаміла, што беларускі хлоркалій прапануецца на расейскім рынку са значным дысконтам да кошту «Уралкалію».

Умовы Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана выключаюць прымяненне ва ўзаемным гандлі мытных пошлін, аднак захоўваюць магчымасць увядзення ахоўных і антыдэмпінгавых мер, нагадаў адзін з суразмоўцаў агенцтва. Паводле яго даных, калі за ўвесь 2012 год у Расею было завезена 9 тыс. тон беларускага хлоркалію, то за першае паўгоддзе гэтага года - 27 тыс. тон.

Прадстаўнік Дварковіча Алія Самігуліна адмовілася каментаваць сустрэчу з беларускім бокам.

Нагадаем, 29 ліпеня «Уралкалій» абвясціў пра спыненне экспартных паставак праз «Беларуская калійная кампанія» (БКК), сумеснага з «Беларуськаліем» трэйдара калійных угнаенняў. Аж да сярэдзіны 2013 года БКК фактычна пастаўляла 40% ад агульнага аб'ёму сусветнага рынку калійных угнаенняў, хоць доля ўгнаенняў «Уралкалію», якія пастаўляліся праз БКК, зніжалася з 2010 года, і ў 2012 годзе склала 22% ад агульнага аб'ёму паставак сумеснага трэйдара. Цяпер усе пастаўкі калійных угнаенняў «Уралкалій» будзе ажыццяўляць праз ўласнага трэйдара Uralkali Trading. Па запэўненні генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгартнера, падставай да спынення супрацоўніцтва з БКК сталі неаднаразовыя адгрузкі прадукцыі «Беларуськалію» па-за экспартнай сістэмы агульнага трэйдара.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках