5 траўня 2024, Нядзеля, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанцы абстралялі картэж Асада

28
Паўстанцы абстралялі картэж Асада

Сірыйскія паўстанцы раніцай 8 жніўня абстралялі ракетамі картэж прэзідэнта краіны Башара Асада.

Як паведамляе тэлеканал «Аль-Арабія», дыктатар у выніку інцыдэнту не пацярпеў.

Картэж Асада абстралялі па шляху ў мячэць у цэнтры Дамаска. Як удакладняе агенцтва Reuters са спасылкай на кіраўніцтва паўстанцаў, па картэжы выпусцілі некалькі ракет. Частка з іх дасягнула мэты, аднак дакладнай інфармацыі аб колькасці пашкоджаных машын і ліку ахвяр пакуль няма. У сваю чаргу сірыйскае войска паведамленні пра напад на картэж абвергла, піша Lenta.ru.

Сам Асад здолеў дабрацца да мячэці, дзе праводзіцца пропаведзь у гонар свята Ураза-байрам, які азначае для мусульман канчатак паста ў святы месяц Рамадан. Пропаведзь транслюецца дзяржаўным тэлебачаннем. Агенцтва адзначае, што, мяркуючы па трансляцыі, прэзідэнт не пацярпеў.

Раней паўстанцы заявілі, што перакрылі ўсе дарогі да рэзідэнцыі Асада і не пусцяць яго картэж да мячэці.

Супрацьстаянне ўрадавых войскаў з паўстанцамі працягваецца ўжо больш за два гады. Яно пачалося вясной 2011 года з масавых акцый пратэсту супраць рэжыму Асада і неўзабаве перарасло ў поўнамаштабную грамадзянскую вайну. Колькасць ахвяр канфлікту праваабаронцы ацэньваюць больш чым у сто тысяч чалавек. Акрамя таго, паўтара мільёнам чалавек прыйшлося пакінуць краіну.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках