5 траўня 2024, Нядзеля, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Земфіра выступіць у «Менск-Арэне»

12
Земфіра выступіць у «Менск-Арэне»

Земфіра выступіць у «Менск-Арэне» 18 лістапада. Інфармацыя пра канцэрт з'явілася на сайце спявачкі.

Папярэдні выступ Земфіры ў Беларусі адбыўся ў рамках фестывалю «Мост» 3 ліпеня, піша ultra-music.com.

Апошні на дадзены момант альбом спявачкі, які атрымаў назву «Жить в твоей голове», выйшаў 15 лютага 2013 года. Даходы ад продажаў альбома за першы месяц склалі два мільёны расейскіх рублёў, што з'яўляецца рэкордам для інтэрнэт-продажаў твораў расейскіх выканаўцаў. Тур у падтрымку альбома пачаўся 15 лютага ў Томску, а завяршальны канцэрт адбудзецца 13 снежня ў ГЦКЗ «Расея» ў Лужніках.

Інфармацыя пра кошт квіткоў на канцэрт расейскай спявачкі пакуль адсутнічае. Нагадаем, што апошні сольны выступ спявачкі ў Беларусі адбыўся 9 верасня 2010 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках