28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Дня горада пенсіянераў бясплатна пастрыгуць

9
Да Дня горада пенсіянераў бясплатна пастрыгуць

У Менску зніжкі на бытавыя паслугі да Дня горада будуць прадастаўленыя ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, пенсіянерам і шматдзетным сем'ям.

Пра гэта БелТА паведамілі ў дзяржаўнай установе «Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Менгарвыканкама».

Льготы дзейнічаюць па 14 верасня ў залежнасці ад віду паслуг. Яны распаўсюджваюцца на рамонт адзення, абутку, ювелірных упрыгожванняў, паслугі цырульняў, пральняў, лазняў, хімчысткі, пракату і фотапаслугі. Памер зніжак вар'іруецца ад 10% да 100%.

Усяго каля 180 аб'ектаў бытавога абслугоўвання адгукнуліся на ініцыятыву знізіць кошт паслуг да Дня горада, а цырульні ААТ «Усход» і зусім з 12 па 14 верасня абяцаюць бясплатныя стрыжкі для ветэранаў ВАВ і асоб, прыроўненых да іх, інвалідаў I-II груп, шматдзетных сем'яў.

Дырэктар ААТ Тамара Філіпава адзначыла: «Падобныя акцыі сталі для цырульняў традыцыйнымі перад асноўнымі святамі: Днём Перамогі, Днём Незалежнасці, Днём горада, Новым годам. Мы падтрымліваем клопат дзяржавы пра жыхароў горада»

Фота: biwork.ru

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках