28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепшы вертухай

78

Канваір ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Барабанаў заняў другое месца на першым рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства.

Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» намеснік начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Дзяніс Семянец, канкурсанты спаборнічалі ў фізічнай, агнявой, медыцынскай падрыхтоўцы, рабілі тэсты на веданне нарматыўных актаў, якія рэгламентуюць іх дзейнасць. Менчук упэўнена пераадолеў усе выпрабаванні.

Барабанаў - патомны ахоўнік. Яго бацькі доўгі час прапрацавалі ў папраўчай калоніі № 14, што ў Навасадах Барысаўскага раёна, а старэйшы брат - супрацоўнік Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Брэсцкай вобласці. Дзед служыў участковым у Барысаве.

Прапаршчык Барабанаў пачынаў службу ў следчым ізалятары №1 на вуліцы Валадарскага. Потым некаторы час працаваў у папраўчай калоніі №1. Калі ў 2011-м яе ліквідавалі, перавёўся ў ІЧУ.

Конвоир Александр Барабанов
Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках