28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуня Міятавіч напісала ў «палатку»

2
Дуня Міятавіч напісала ў «палатку»

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заклікала Менск палепшыць праект паправак у закон Беларусі «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі».

Офіс прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ ў асобе эксперта Інстытута праблем інфармацыйнага права (Масква) Дзмітрыя Галаванава падрыхтаваў каментар да законапраекта, піша БелаПАН.

«Я вітаю намаганні ўладаў павялічыць празрыстасць і адказнасць дзяржаўных інстытутаў», - адзначыла Міятавіч ў лісце старшыні пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Змітру Харытончыку.

Яна падкрэсліла, што законапраект не адпавядае прынцыпу максімальнай адкрытасці інфармацыі і змяшчае ўмовы, якія на практыцы могуць прывесці да адвольнага і неабгрунтаванага абмежавання доступу да інфармацыі.

«Нягледзячы на некаторыя пазітыўныя змены, прапанаваныя папраўкі не гарантуюць у поўнай меры выкананне права грамадзян на пошук і атрыманне інфармацыі, - адзначыла Міятавіч. - Пасля ўсебаковага юрыдычнага агляду прапануецца шэраг важных рэкамендацый, якія могуць палепшыць дадзены законапраект, і я спадзяюся, што яны будуць прынятыя пад увагу пры яго абмеркаванні. Я таксама спадзяюся, што ў абмеркаванні змогуць прыняць удзел усе зацікаўленыя асобы, у тым ліку прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці».

Міятавіч падкрэсліла, што яе Офіс гатовы працягваць супрацоўніцтва з «палатай прадстаўнікоў» у пытаннях рэфармавання медыясферы ў Беларусі для прывядзення яе ў адпаведнасць з абавязацельствамі АБСЕ і міжнароднымі стандартамі, у тым ліку гэта тычыцца і дзеючага закона аб СМІ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках