28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя ўзарвалі кватэру на вуліцы Цікоцкага ў Менску

8
Рабочыя ўзарвалі кватэру на вуліцы Цікоцкага ў Менску

Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая крымінальная справа аб выбуху ў сталічнай кватэры дома на вуліцы Цікоцкага.

Аб гэтым паведамілі БелТА ва Управе Следчага камітэта Беларусі Менску.

Крымінальная справа распачатая паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).

У Першамайскі РУУС праз тэлефон паступіла ананімнае паведамленне аб пажары ў адной з кватэр дома №42 на вуліцы Цікоцкага. На месца здарэння прыбылі прадстаўнікі МНС, следча-аператыўная група. У самыя кароткія тэрміны пажар быў лакалізаваны.

Папярэдне ўстаноўлена, што ў адной з кватэр прадстаўнікі прыватнага таварыства з абмежаванай адказнасцю выконвалі паслугі ўцяплення гаўбца. Двое мужчын, прадставіўшыся работнікамі фірмы, прыбылі з адпаведным абсталяваннем. Падчас правядзення работ адбыўся выбух з наступным узгараннем.

Абодва рабочых, 1988 і 1990 года нараджэння, атрымалі цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваныя ў 10-ю ГКЛ. Ніхто з жыхароў кватэры і дома не пацярпеў.

У выніку здарэння ў кватэры, у якой праводзіліся працы, выгарэў балкон і пакой, што прымыкае да яго, выбітыя шыбы. Цяпер на месцы здарэння праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і экспэртныя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставін надзвычайнага здарэння, умоў і прычын, што справакавалі яго.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках