3 траўня 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі спецназ упершыню дэсантуецца на Балтыцы

9
Беларускі спецназ упершыню дэсантуецца на Балтыцы

Вялікія дэсантныя караблі ВМФ Расеі бяруць на борт беларускіх дэсантнікаў для адпрацоўкі сумесных дзеянняў на палігонах Балтфлота.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

«Учора з Віцебска ў Ленінградскую вобласць адправіўся эшалон з асабовым складам і тэхнікай для ўдзелу ў ССВ «Захад-2013». На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі будуць удзельнічаць вайскоўцы і тэхніка ад 350-га асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады.

Паводле задумы пасля прыбыцця ў Ленінградскую вобласць беларускія дэсантнікі перагрузяць маёмасць і тэхніку на вялікія дэсантныя караблі Ваенна-марскога флоту Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі і зробяць двухсутачны пераход па Балтыйскім моры да месца правядзення вучэння», - адзначаюць у Мінабароны.

Гэта першае ў гісторыі сіл спецыяльных аперацый вучэнне з выхадам у Балтыйскае мора.

«Манеўры будуць праводзіцца на двух палігонах Калінінградскай вобласці. На палігоне Праўдзінскі нашы вайскоўцы будуць адпрацоўваць сумесныя дзеянні з 7-м асобным мотастралковым палком УС РФ, а на палігоне Хмелеўка дэсантнікі будуць выконваць вучэбна-баявыя задачы сумесна з 336-й асобнай гвардзейскай брыгадай марской пяхоты», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, правядзенне вучэнняў, якія пройдуць 20-26 верасня, ужо выклікала непакой сярод суседзяў Беларусі.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра сцэнар вучэнняў і сілы, якія ўдзельнічаюць у іх, недастаткова, аднак ёсць здагадка, што яны будуць нагадваць вучэнні «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках