3 траўня 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе « Уралкалія » могуць з'явіцца новыя фігуранты

26
У справе « Уралкалія » могуць з'явіцца новыя фігуранты

(абноўлена) Новымі фігурантамі крымінальнай справы гендырэктара расейскага ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгэртнэра могуць стаць беларускія грамадзяне.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар СК Беларусі Павел Травулька журналістам у сераду ў Менску, паведамляе РИА Новости.

«Атрыманыя новыя доказы супрацьпраўнай дзейнасці фігурантаў крымінальнай справы, у тым ліку з грамадзян Беларусі», - сказаў Травулька.

Ён таксама адзначыў, што Следчы камітэт Беларусі накіраваў інфармацыю аб «калійнай» крымінальнай справе ў Следчы камітэт Расеі на ягоны запыт.

«На запыт СК РФ намі была накіраваная частка інфармацыі пра гэтую крымінальную справу. Рыхтуецца яшчэ частка інфармацыі для накіравання ў Следчы камітэт Расеі», - сказаў Травулька.

«Улічваючы прынцыповую пазіцыю Следчага камітэта Расеі ў расследаванні крымінальных спраў крымінальнай і эканамічнай тэматыкі, мы мяркуем, што расследаванне гэтай крымінальнай справы будзе праводзіцца беларускім і расейскім Следчымі камітэтамі супольна», - дадаў Травулька.

У канцы жніўня ААТ «Уралкалій» апынулася ў цэнтры міжнароднага скандалу. Улады Беларусі затрымалі гендырэктара расейскай кампаніі Уладзіслава Баўмгэртнэра падчас ягонага прыезду ў Менск, а затым абвясцілі ў міжнародны вышук Сулеймана Керымава. Абодвум цяпер пагражае ў Беларусі тэрмін да 10 гадоў паводле артыкула аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках