28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск падзякаваў Латвіі за «канструктыўную пазіцыю»

8
Менск падзякаваў Латвіі за «канструктыўную пазіцыю»

Беларускія ўлады разлічваюць на захаванне канструктыўнай пазіцыі Латвіі ў дачыненні да ўзаемадзеяння Беларусі з Еўропай.

Пра гэта заявіла падчас сустрэчы з латвійскімі парламентарыямі старшыня пастаяннай камісіі «савета рэспублікі» па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч, паведамляе БелТА.

«Мы з задавальненнем адзначаем канструктыўную пазіцыю латвійскай стараны па шэрагу важных для нас напрамкаў узаемадзеяння з Еўропай», - сказала яна, выказаўшы ўпэўненасць, што так будзе працягвацца і далей. «НС» падкрэсліла, што Беларусь разглядае Латвію як важнага сур'ёзнага партнёра і зацікаўленая ў развіцці супрацоўніцтва па шырокаму спектру напрамкаў.

Святлана Герасімовіч адзначыла, што ўзаемадзеянне на ўзроўні парламентаў дзвюх краін ўнясе свой уклад ва ўмацаванне ўзаемаадносін Беларусі і Латвіі.

Са слоў старшыні парламенцкай групы Саэйма Латвіі па супрацоўніцтве з «нацыянальным сходам» Беларусі Артура Рубікса , абмен вопытам на такім узроўні вельмі станоўчы. «Гэта вельмі добры пазітыўны знак для Еўропы. Мы паказваем, што супрацоўнічаем і ёсць зацікаўленасць з абедзвюх старон», - сказаў латвійскі парламентарый.

Нагадаем, Латвія вядомая сваёй мяккай пазіцыяй у дачыненні да дыктатуры ў Беларусі, тлумачачы гэта тым, што яна не можа не прыслухоўвацца да свайго бізнэс- лобі. Пры гэтым у турмах і калоніях Беларусі знаходзяцца бізнесмэны з Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі, якія спрабавалі весці бізнэс у нашай краіне. Шмат каму з іх беларускі рэжым гарантаваў асаблівыя ўмовы. Пры гэтым іх пазбавілі бізнэсу, пасадзілі ў турму і нават у турме працягваюць шантажаваць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках