19 траўня 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд забараніў «Фэйсбук»

16
Раскамнагляд забараніў «Фэйсбук»

Сайт сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» быў унесены ў рэестр забароненых у Расеі сайтаў і можа быць заблакаваны.

Гэта адбудзецца, калі кампанія на працягу трох сутак не ліквідуе парушэнні, паведаміў прадстаўнік Раскамнагляду Уладзімір Пікаў. Ён удакладніў, што з патрабаваннем аб унясенні «Фэйсбука» ў адзіны рэестр забароненых сайтаў паступіла каля 10 заявак, але большая частка з іх была адхіленая, перадае ІТАР-ТАСС.

«У экспертызу пайшлі тры заяўкі, у тым ліку не звязаныя з рэкламай курыльных сумесяў. Па двух з іх «Фэйсбук» ужо ліквідаваў парушэнні, а па трэцяй - спасылка ўключаная ў рэестр. Мы ўжо накіравалі апавяшчэнне хостынг-правайдэрам. У «Фэйсбуку» ёсць трое сутак на тое, каб выдаліць парушэнне, каб не быць заблакаваным на тэрыторыі Расеі», - растлумачыў Пікаў.

Ён не ўдакладніў, якое менавіта парушэнне засталося неліквідаваным.

Пры гэтым у самой сацсетцы пакуль не атрымлівалі інфармацыі аб магчымым блакаванні рэсурсу.

Гэта не першы выпадак, калі «Фэйсбуку» пагражае блакаванне ў Расеі. У сакавіку на адной са старонак сацыяльнай сеткі былі выяўленыя матэрыялы, якія па меркаванні экспертнай камісіі змяшчалі заклік да здзяйснення суіцыду. Раскамнагляд запатрабаваў ад кіраўніцтва партала выдаліць забароненую інфармацыю, адміністрацыя сацсеткі адрэагавала аператыўна.

Рэестр забароненых сайтаў запрацаваў у Расеі з 1 лістапада 2012 года, у яго трапляюць інтэрнэт-старонкі з матэрыяламі, якія змяшчаюць прыкметы дзіцячай парнаграфіі, інфармацыю пра наркотыкі і заклікі да суіцыду.

У Раскамнаглядзе неаднаразова падкрэслівалі, што з буйнымі сусветнымі інтэрнэт-кампаніямі па гэтым пытанні атрымалася ўстанавіць дыялог і поўная блакіроўка такіх інтэрнэт-пляцовак у Расеі малаверагодная.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках