5 траўня 2024, Нядзеля, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніцу «Белтэлекама» пакаралі за няведанне беларускай мовы

182
Супрацоўніцу «Белтэлекама» пакаралі за няведанне беларускай мовы

Усіх спецыялістаў кампаніі абавязалі кансультаваць кліентаў на мове іх звароту.

За адмову абслужыць беларускамоўнага кліента супрацоўніцу «Белтэлекама» прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Інцыдэнт адбыўся 12 жніўня. Карэспандэнт «Нашай Нiвы» Ягор Марціновіч звярнуўся па прыватных пытаннях у кансультацыю па паслугах «Белтэлекама». На яго званок адказала спецыяліст кол-цэнтра Вікторыя Кобрусева.

Зразумець, што такое «абсталяванне», супрацоўніца не змагла і запатрабавала размаўляць з ёй на рускай мове. Сваю пазіцыю яна патлумачыла тым, што яна з'яўляецца дзяржаўнай. Замест падначаленай даваць кансультацыю прыйшлося яе начальніцы - тая беларускай мовай валодала.

На наступны дзень Ягор Марціновіч звярнуўся ў «Белтэлекам» з пісьмовай прэтэнзіяй. У лісце на імя генеральнага дырэктара Сяргея Папкова ён папрасіў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці Вікторыю Кобрусеву, давесці да супрацоўнікаў правілы абслугоўвання на мове звароту кліента, а таксама выпрацаваць для спецыялістаў беларускамоўны слоўнік тэрмінаў.

Праз месяц ад «Белтэлекама» прыйшоў адказ за подпісам Змітра Дарашко, галоўнага інжынера філіяла Менскай гарадской тэлефоннай сеткі (туды прэтэнзія была перанакіраваная для разгляду). Паводле яго, супрацоўніцу інфалініі вырашана прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці на падставе закона «Аб мовах».

«Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб'ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў», - гаворыцца ў ім.

Праўда, спагнанне было мінімальна магчымым - супрацоўніца атрымала заўвагу.

Кіраўніцтва «Белтэлекама» патлумачыла супрацоўнікам службы 130, што ім неабходна абслугоўваць кліентаў на мове іх звароту, а таксама «павышаць свой слоўнікавы запас нацыянальнай мовы».

Напісаць каментар 182

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках