20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала ўдзельнікаў канферэнцыі «За справядлівыя выбары»

26
Міліцыя затрымала ўдзельнікаў канферэнцыі «За справядлівыя выбары»

Дзесяць чалавек затрыманыя ў Рэчыцы і Барысаве.

Актывісты з Гомеля накіроўваліся ў Менск для ўдзелу ў канферэнцыі стварэння кааліцыі «За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця», паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Са слоў аднаго з іх, Уладзіміра Кацоры, мікрааўтобус з апазіцыянерамі быў спынены супрацоўнікамі Рэчыцкага ДАІ пад кіраўніцтвам маёра Ігара Лапаціна і капітана Васільчук на падставе таго, што транспартны сродак нібыта вельмі падобны на той, на якім 17 верасня было здзейсненае ДТЗ.

Быў праведзены агляд транспартнага сродку, у выніку якога высветлілася, што таблічка пад капотам прымацаваная рознымі заклёпваннямі.

На падставе гэтых двух прычын мікрааўтобус разам з пасажырамі быў дастаўлены ў Рэчыцкі райаддзел міліцыі. У кіроўцы запатрабавалі зрабіць адбіткі пальцаў і зняцца на відэа. Дактыласкапічныя дадзеныя былі знойдзены ў базе міліцыі, а здымацца на відэа без удакладнення статусу ён адмовіўся.

Пазней старшыня аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» аб затрыманні яшчэ двух дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі з Барысава, у тым ліку - свайго намесніка Льва Марголіна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках