20 красавiка 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь !» атрымаў залатую шаблю на фестывалі ў Варшаве

4
«Жыве Беларусь !» атрымаў залатую шаблю на фестывалі ў Варшаве

Залатыя, сярэбраныя і бронзавыя шаблі атрымалі стваральнікі лепшых стужак на IV Варшаўскім міжнародным кінафестывалі гістарычных і ваенных фільмаў.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

«У гэтым годзе фільмы на фестывалі прадстаўлялі 13 краін. Паказана амаль 70 стужак. Стала больш дакументальных фільмаў і ў той жа час менш фільмаў ваенных. Тым не менш, шырока прадстаўлена тэма Другой сусветнай вайны. Напрыклад, фільм «Мой дом» пра лёс польскіх і нямецкіх жанчын. Самае вялікае ўражанне на мяне зрабіў фільм «Жыве Беларусь!», які паказаў, як сярод моладзі з'яўляецца зацікаўленасць апазіцыйнай дзейнасцю ў Беларусі», - заявіў старшыня журы Лех Канопка.

Фільм «Жыве Беларусь!» быў ушанаваны галоўнай узнагародай фестывалю - «залатой шабляй» у катэгорыі мастацкіх фільмаў. Срэбная шабля дасталася іранскаму фільму «Незабыўная ноч» аб пачатку ірана-ірацкай вайны, а бронзавая - нямецкай стужцы «Fallen» пра вайну ў Афганістане.

Нагадаем, 13 верасня стала вядома, што фільм перамог у секцыі «Панарама» кінафестывалю ў Гдыні. Раней «Жыве Беларусь!» атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар на кінафестывалі ў Бруселі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках