19 траўня 2024, Нядзеля, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца са Жлобіна выйграла ва ўкраінскім шоў «Рассмяшыць коміка» (Відэа)

60

Настаўнік гісторыі Беларусі са Жлобіна Марына Барыскова выйграла ва ўкраінскім тэлевізійным конкурсе «Рассмяшыць коміка» 50 тыс. грыўняў (55 млн беларускіх рублёў).

Шоў з'явілася 19 лютага 2011 года на ўкраінскім тэлеканале «Інтэр». Зараз ідзе пяты сезон. Аналагі шоу ёсць у Расеі, Арменіі, Літве і Казахстане, піша «Наша Нiва».

Мэта ўдзельніка - любой цаной прымусіць журы засмяяцца ці хаця б усміхнуцца.

Гэта неабходна паспець зрабіць за адну хвіліну. Калі ва ўдзельніка гэта атрымлівацца, то ён выйграе адну тысячу грыўняў, пасля чаго мае права альбо забраць грошы і сысці, альбо ўзяць яшчэ адну хвіліну, каб працягнуць выступленне і выйграць больш.

Калі ўдзельнік працягвае гульню, у яго ёсць наступная хвіліна, каб рассмяшыць комікаў.

Калі ў яго гэта зноў атрымліваецца, то ён выйграе ўжо пяць тысяч грыўняў. Калі не - ён сыходзіць ні з чым. Наступная сума - дзесяць тысяч грыўняў, далей - дваццаць, пасля чаго можна зарабіць 50 000 грыўняў.

Калі ўдзельнік прайграе на якім-небудзь з гэтых этапаў гульні, то ён губляе ўвесь выйгрыш.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках