18 траўня 2024, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч адкажа за арышт Баўмгертнера

23
Мясніковіч адкажа за арышт Баўмгертнера

Прэм'ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што абмяркуе з Міхаілам Мясніковічам, у тым ліку, сітуацыю з «Уралкаліем».

«Усе абмяркуем, вядома», - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, ці мае ён намер абмеркаваць з Міхаілам Мясніковічам сітуацыю з «Уралкаліем», піша «Інтэрфакс».

Мядзведзеў і Мясніковіч у сераду прымалі ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у Астане.

Нагадаем, 26 жніўня ў Беларусі быў затрыманы гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Напярэдадні арышту ён знаходзіўся ў Беларусі па пісьмовым запрашэнні прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

Запрашэнні былі таксама накіраваныя старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандру Валошыну і акцыянеру кампаніі Сулейману Керымаву.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках